Дзяржаўная ўстанова "Галоўнае ўпраўленне па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый

"Дыпсэрвіс"

Абмен вадзіцельскіх пасведчанняў

Дыпсэрвіс аказвае садзейнічанне супрацоўнікам дыпламатычных прадстаўніцтваў і членам іх сем'яў у атрыманні вадзіцельскіх пасведчанняў Рэспублікі БеларусьДыпсэрвіс аказвае садзейнічанне супрацоўнікам дыпламатычных прадстаўніцтваў і членам іх сем'яў у атрыманні вадзіцельскіх пасведчанняў Рэспублікі Беларусь шляхам падрыхтоўкі патрэбных дакументаў, а таксама суправаджэння ў Міжраённы экзаменацыйны аддзел ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама ў зручны для іх час.


Паслуга прадастаўляецца на платнай аснове. Кошт паслугі складае 51,00 рублёў.


Для атрымання пасведчання вадзіцеля Рэспублікі Беларусь неабходна прадаставіць наступныя дакументы:

1) пісьмо на адрас Дыпсэрвіса, у якім зазначыць прозвішча, імя і пасаду супрацоўніка дыпламатычнага прадстаўніцтва;
2) копію вадзіцельскага пасведчання, выдадзенага замежнай дзяржавай;
3) пераклад вадзіцельскага пасведчання, засведчаны консульскай службай дыпламатычнага прадстаўніцтва;
4) копію дыпламатычнай, консульскай або службовай карткі.

У Міжраённы экзаменацыйны аддзел ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама супрацоўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва павінен прад'явіць:

1) арыгінал вадзіцельскага пасведчання, выдадзенага замежнай дзяржавай;
2) арыгінал дыпламатычнай, консульскай або службовай карткі;
3) квітанцыі аб аплаце неабходнай сумы за вадзіцельскае пасведчанне Рэспублікі Беларусь.

Звяртацца за падрабязнай інфармацыяй можна па тэлефоне:

+375 17 289-71-47. 

Даведачная інфармацыя

Згодна з артыкулам 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 студзеня 2008 г. № 313-З (у рэдакцыі ад 07.01.2011 № 240-З) «Аб дарожным руху» асобы, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, маюць права кіраваць механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пры наяўнасці сапраўднага вадзіцельскага пасведчання, выдадзенага замежнай дзяржавай, якое адпавядае патрабаванням Канвенцыі аб дарожным руху, падпісанай у г. Вене 8 лістапада 1968 года, альбо сапраўднага вадзіцельскага пасведчання, выдадзенага замежнай дзяржавай і напісанага на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь, альбо сапраўднага вадзіцельскага пасведчання, выдадзенага замежнай дзяржавай і суправаджаецца засведчаным ва ўстаноўленым парадку перакладам тэксту вадзіцельскага пасведчання на адну з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.

Асобы, якія пераехалі на пастаяннае жыхарства ў Рэспубліку Беларусь і маюць сапраўднае вадзіцельскае пасведчанне, выдадзенае замежнай дзяржавай, лічацца асобамі, якія не маюць права кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі, самаходнымі машынамі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па заканчэнні 90 дзён з даты выдачы такім асобам пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь або пасведчання на права на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь да атрымання такімі асобамі вадзіцельскага пасведчання ў Рэспубліцы Беларусь.

Згодна з артыкулам 15 пункта 3 Указа № 200 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян»ад 26 красавіка 2010, выдача вадзіцельскага пасведчання супрацоўнікам дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтваў і членам іх сем'яў, супрацоўнікам міжнародных арганізацый і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый, акрэдытаваных пры Міністэрстве замежных спраў, а таксама членам iх сем'яў ажыццяўляецца пасля прадастаўлення наступных дакументаў:
копіі вадзіцельскага пасведчання, выдадзенага замежнай дзяржавай, з прад'яўленнем арыгінала такога пасведчання;
ддыпламатычнай, консульскай, службовай карткі або пасведчання, выдадзенага Міністэрствам замежных спраў;
дакументы, якія пацвярджаюць ўнясенне платы.

Згодна з пунктам 2 артыкула 15 Указа № 200 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян» ад 26 красавіка 2010, ддля атрымання вадзіцельскага пасведчання на права кіравання механічным транспартным сродкам на падставе вадзіцельскага пасведчання, выдадзенага замежнай дзяржавай, неабходна прадаставіць наступныя дакументы:
пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу, з адзнакай аб рэгістрацыі па месцы жыхарства;
вадзіцельскае пасведчанне, выдадзенае замежнай дзяржавай;
экзаменацыйную картку па тэарэтычным кваліфікацыйным экзамене на права кіравання механічным транспартным сродкам, якая пацвярджае здачу экзамену ў рэгістрацыйна-экзаменацыйным падраздзяленні ДАІ;
дакументы, якія пацвярджаюць ўнясенне платы (2 базавыя велічыні – за выдачу вадзіцельскага пасведчання;
0,05 б.в. – за прыём тэарэтычнага кваліфікацыйнага экзамену на права кіравання механічным транспартным сродкам; 0,08 б.в. – за афармленне заявы; 0,04 б.в. – за камп’ютэрныя паслугі);
медыцынскую даведку аб стане здароўя.

Артыкул 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 05.01.2008 № 313-З (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 07.01.2011 № 240-З) “Аб дарожным руху”

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 200 ад 26 красавіка 2010 года “Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян”

Адрас:

Рэспубліка Беларусь,
г. Мінск, вул. Куйбышава, 16

Тэлефон:

+375 17 289-71-47
220029, Рэспубліка Беларусь
г. Мінск, вул. Куйбышава, 16
Тэл.: +375 17 210 12 31
Е-mail: mail@dipservice.by

Вышэйстаячая арганізацыя:
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
220016, г. Мінск, вул. К.Маркса, 38
Е-mail: info@pmrb.gov.by

Дзяржаўная ўстанова "Галоўнае ўпраўленне па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый "Дыпсэрвіс" зарэгістравана Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам. УНП 100302524.

Правілы заказу паслугі пражывання

payment icons finish

© 2018 Распрацавана аддзелам тэлекамунікацый і інфармацыйнага забяспечання дзяржаўнай установы «Галоўнае ўпраўленне па абслугоўваннi дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс». Усе правы абаронены. Выкарыстанне графічных, фота і відэаматэрыялаў магчыма толькі пасля ўзгаднення з Дыпсэрвісам.