Пра сустрэчу намесніка начальніка Дыпсэрвіса Слукіна У.С. з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь Гевандзянам А.В.

8 лістапада 2018 г. Армэн Вачыкавіч Гевандзян з візітам ветлівасці наведаў Дыпсэрвіс у сувязі з прызначэннем на пасаду Пасла Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь.

У ходзе сустрэчы намеснік начальніка Дыпсэрвіса Слукін Уладзімір Сяргеевіч павіншаваў Армэна Вачыкавіча Гевандзяна з прызначэннем і выказаў надзею на працяг шматгадовага супрацоўніцтва, а таксама запэўніў армянскі бок пра гатоўнасць аказваць садзейнічанне ў паляпшэнні ўмоў знаходжання дыпмісіі ў Рэспубліцы Беларусь.