View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

5 ліпеня Dipservice Hall зноў ператварыўся ў пляцоўку яднання краін і кантынентаў. У гэтым годзе фестываль «» сабраў пад адным дахам больш 40 дыпламатычных прадстаўніцтваў і міжнародных арганізацый, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь. Гасцей фестывалю сустракаў Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей з сям'ёй.

 

У прывітальным слове начальніка Дыпсэрвіса прагучалі словы падзякі ў адрас прысутных дыпламатычных прадстаўніцтваў, міжнародных арганізацый і партнёраў. Аляксандр Асмалоўскі адзначыў, што з кожным годам колькасць удзельнікаў фестывалю расце і само мерапрыемства становіцца добрай традыцыяй. Дыпсэрвіс, у сваю чаргу, робіць усё для таго, каб госці адчувалі сябе ў Беларусі, як дома.

Варта адзначыць, што ў гэтым годзе ключавой ідэяй мерапрыемства стала знаёмства з нацыянальным каларытам, традыцыямі і кухняй больш за 20 краін свету. Госці шчодра дзяліліся пачастункамі - еўрапейскія і афрыканскія, арабскія і славянскія, азіяцкія і амерыканскія стравы і напоі прапаноўваліся да дэгустацыі.

   

 

Беларускі бок частаваў традыцыйнымі дранікамі, ведзьмакамі, саленнямі, а на дэсерт - навінка гэтага года - Васільковае марозіва ад партнёра фестывалю СААТ«Інгман марозіва".

Дадалі каларыту і нацыянальныя касцюмы - многія з высокіх гасцей з задавальненнем прадэманстравалі на фестывалі традыцыйныя ўборы сваіх краін. Беларусы, па ўжо выпрацаванай традыцыі,  былі апрануты ў вышыванкі.

 

Канцэртная праграма ўключала творчыя нумары беларускіх калектываў - беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі «Свята», народных калектываў «Карагод», «Калыханка», «Срэбраная трэль» і дазволіла пазнаёміцца з каларытнымі танцамі і песнямі народаў Індыі, Турцыі, Расіі, Туркменістана, Украіны, Карэі, Казахстана і Арменіі.

 

Шэраг унікальных майстар-класаў - ад пляцення купальскага вянка да японскага жывапісу - працаваў для гасцей, а для маленькіх удзельнікаў фестывалю была арганізавана ўтульная гульнявая пляцоўка з цацкамі фабрыкі "Палессе".

 

Партнёры фестывалю - флагманы беларускай вытворчасці: "Geely", "Слодыч", "Аліварыя", "Камунарка", "Мінск Крышталь", "Мінскі завод пеністых він", "Белмастацкераміка".