Юбілейнае свята грузінскай культуры «Тбiлiсоба-2019»

Доўгачаканае і ўпадабанае беларусам свята грузінскай культуры «Тбiлiсоба-2019» пад дэвізам «Свята з грузінска-беларускім характарам» у пяты, юбілейны раз сабраў тысячы мінчукоў і гасцей сталіцы ў адмысловым атмасфэрным месцы Мінска – у Верхнім горадзе.

На час правядзення фестывалю сталічныя вулачкі ператварыліся ў «маленькую сонечную Грузію», напоўніліся водарамі нацыянальных грузінскіх страў, гукамі запальнай музыкі і танцаў, душэўнымі беларускімі і грузінскімі песнямі. Фудкорт грузінска-беларускага свята заняў усю тэрыторыю Верхняга горада ад Ратушы да набярэжнай Свіслачы.

Юбилейный праздник грузинской культуры «Тбилисоба-2019»Юбилейный праздник грузинской культуры «Тбилисоба-2019»

Хэдлайнерамі мерапрыемства выступілі вядомыя грузінскія калектывы «Iriao» і «Швідкаца", гурт "Мгзаврэбі» і ўладальнік першай прэміі сёлетняга «Славянскага базару» Георгій Путкарадзе, беларускі гурт «Shuma».

Юбилейный праздник грузинской культуры «Тбилисоба-2019»Юбилейный праздник грузинской культуры «Тбилисоба-2019»

Правядзенне такога маштабнага па-грузінску іскрамётнага і па-беларуску гасціннага свята стала магчымым дзякуючы Мінскаму гарвыканкаму, Амбасадзе Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь, мэрыі Тбілісі пры асабістым удзеле старшыні Мінгарвыканкама Анатоля Сівака, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Грузіі у Рэспубліцы Беларусь Валерыя Кварацхелія і мэра Тбілісі Кахі Каладзе.

Юбилейный праздник грузинской культуры «Тбилисоба-2019»

В рамках проведения популярного фестиваля состоялось официальное открытие в Минске «Грузинского дома» – площадки межнационального диалога для продвижения культуры, истории, традиций и национальной кухни Грузии. Теперь белорусы смогут ознакомиться с культурой страны вечной весны, продегустировать и приобрести знаменитые грузинские продукты и вина.

Юбилейный праздник грузинской культуры «Тбилисоба-2019»

У рамках правядзення папулярнага фестывалю адбылося афіцыйнае адкрыццё ў Мінску «Грузінскага дома» – пляцоўкі міжнацыянальнага дыялогу для прасоўвання культуры, гісторыі, традыцый і нацыянальнай кухні Грузіі. Цяпер беларусы змогуць азнаёміцца з культурай краіны вечнай вясны, прадэгуставаць і набыць знакамітыя грузінскія прадукты і віна.