Упершыню ў Мінску адбылася пастаноўка «Рамаяна»

У сталіцы прайшоў Дзень Індыі ‑ прадстаўнікі дыпламатычных місій і госці свята здзейснілі займальнае падарожжа па радзіме шахмат і ёгі, пагрузіўшыся ў атмасферу чароўнай Індыі.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Рэспубліцы Беларусь спадарыня Сангіта Бахадур у інтэрв'ю зазначыла, што правядзенне свята, якое стала для мінчан і гасцей сталіцы традыцыйным, сёлета адрозніваецца ад папярэдніх. Фармат «open air» змяніўся на глядзельную залу для таго, каб упершыню ў Мінску прадставіць харэаграфічную драматычную пастаноўку «Рамаяна».

 

Вечар ўрачыста адкрыў Пасол Індыі, свята працягвалася феерычна выступамі таленавітых індыйскіх студэнтаў, якія навучаюцца ў медыцынскіх ВНУ Мінска і Гродна. Парадавалі гледачоў танцавальныя нумары ансамбля індыйскага танца "Сапна" (мастацкі кіраўнік Алена Сіпач), школы-студыі індыйскага танца "Індзівара" (кіраўнік Людміла Хотулева), школы індыйскага танца "Ампаралі" (кіраўнік Дар'я Лонская) г. Мінска. Былі прадстаўлены розныя стылі індыйскага танца ад класічнага - бхаратанацьям, катхак, махініатам да сучаснага ‑ Балівуда.

Впервые в Минске состоялась постановка «Рамаяны»Впервые в Минске состоялась постановка «Рамаяны»
Впервые в Минске состоялась постановка «Рамаяны»Впервые в Минске состоялась постановка «Рамаяны»

Танцавальна-драматычны спектакль прайшоў на адным дыханні ‑ артысты падарылі гледачам часцінку сапраўднай індыйскай легенды, увасобілі яе ў танцы, пазнаёмілі з героямі старажытнага эпасу, створанага больш за дзве з паловай тысяч год таму назад. Неабходна адзначыць, што падрыхтоўка да прэм'еры доўжылася ўсяго тры тыдні: актыўныя рэпетыцыі, пашыў касцюмаў, пастаноўка светлавых і шумавых эфектаў, музычнае суправаджэнне.

Прадстаўленне стала магчымым дзякуючы Амбасадзе Індыі ў Рэспубліцы Беларусь, Індыйскаму культурнаму цэнтру ў Мінску, шматлікім спонсарам і суладнай працы беларуска-індыйскай каманды пастаноўшчыкаў, харэографаў і артыстаў ‑ дарослых і дзяцей.

У завяршэнні праграмы арганізатары прапанавалі гасцям і ўдзельнікам мерапрыемства прадэгуставаць стравы індыйскай нацыянальнай кухні. Усім жадаючым ўпрыгожвалі рукі мехендзі (размалёўка па целе хной).

Запальная музыка, маляўнічыя індыйскія нацыянальныя ўборы, яркія дынамічныя і глыбокія філасофскія танцы, напоўненыя жыццярадаснасцю, любоўю, энергіяй і прыгажосцю, такім запомніцца Дзень Індыі ў 2019 годзе.