«Bine ati venit!» на фестываль малдаўскага віна ў Мінску

Мінск працягвае добрую традыцыю знаёмства з культурай розных народаў. Эстафету штогадовых фестываляў нацыянальных культур у Верхнім горадзе сталіцы прыняў Дзень культуры Рэспублікі Малдова. У гэтым годзе свята сонца, запальных танцаў і песень адбылося ў фармаце фестывалю малдаўскага віна і прайшло пад эгідай Прэзідэнта Рэспублікі Малдова Ігара Дадона пры ўдзеле Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь Віктара Сарочына і рэспубліканскай грамадскай арганізацыі “Суполка малдаван” (старшыня Валько Антаніна Мікалаеўна).

 

 Фестиваль молдавского вина в МинскеФестиваль молдавского вина в Минске

На тэрыторыі гістарычнай часткі Мінска разгарнулі сваю працу маштабныя выставы рамёстваў і розныя майстар-класы. Госці свята пабывалі на сапраўдным малдаўскім падворку, пазнаёміліся з жыццём і побытам малдаўскай вёскі.

Фестиваль молдавского вина в Минске

Багацце прадстаўленага асартыменту не магло не прыцягнуць увагі гасцей фестывалю: разнастайныя стравы нацыянальнай кухні і дэгустацыя малдаўскіх вінаў ад 17 вядучых вінаробных кампаній Малдовы.

Фестиваль молдавского вина в МинскеФестиваль молдавского вина в Минске

У музычнай частцы праграмы на галоўнай сцэне выступілі артысты ансамбля «Плайя», «Д.А.Т аркестр», «чалавек-аркестр» Ігар Ляўчук, інструменталіст-віртуоз Сяргей Шаптуноў, шоу барабаншчыкаў «Перцы» і выканаўцы Ганна Благава, Вольга Змуршчык і Віктар Мішкоў.

Фестиваль молдавского вина в Минске