Фотавыстава ў Менску "Грузія - краіна старажытнай культуры"

С 6 па 17 лістапада 2019 г. пры падтрымцы Пасольства Грузіі ў Рэспубліцы Беларусь у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага праходзіць фотавыстава "Грузія - краіна старажытнай культуры".

gruzia112019   Урачыстае адкрыццё фотавыставы адбылося 6 лістапада з удзелам Надзвычайнага і паўнамочнага Пасла ў Рэспубліцы Беларусь Валерыя Кварацхелія, а таксама прадстаўнікоў ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Ясюк Марыны Дзмітрыеўны і старшыні грамдскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў" Сітніцы Рыгора Сямёнавіча. Атмасферу гасціннай Грузіі дапамагло адчуць выступленне ансамбля Грузінскага танца "Сонечная Грузія" і выкананне класічнай музыкі.

На выставе прадстаўлена 100 фотаработ, прысвечаных шматвякавой культуры і гісторыі Грузіі. Экспазіцыя складаецца з пяці раздзелаў:архітэктура, турызм, помнікі пісьмовай культуры, рарытэты музейных калекцый, сімвалы веры.

Арганізатары фбяцаюць, што для тых, хто не быў у Грузіі, выстава стане сапраўдным адкрыццём, а для тых, хто ўжо наведаў гэтую выдатную краіну - прыемным настальгічным успамінам.

gruzia112019 9