Канцэрт і прыём з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Польшы

З нагоды нацыянальнага свята Дня Незалежнасці ў Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі ў панядзелак, 11 лістапада, адбыўся канцэрт, у рамках якога беларускі аркестр пад кіраўніцтвам дырыжора Монікі Валінскай выканаў „Байку” Станіслава Манюшкі і напісаную спецыяльна да свята Неманаўскую сюіту.

Мінскі аркестр пад кіраўніцтвам польскага дырыжора выканаў „Байку” Станіслава Манюшкі і Неманаўскую сюіту – спецыяльную аранжыроўку твораў Чэслава Немана для сімфанічнага аркестра. Яе, па замове Пасольства Польшчы ў Беларусі, напісала польскі кампазітар Зузанна Фалькоўская.

polonia 11112019 4

polonia 11112019 3

polonia 11112019 5polonia 11112019 6polonia 11112019 7polonia 11112019 8polonia 11112019 9

Пасля ўрачыстага канцэрта адбыўся арганізаваны Пасольствам Рэспублікі Польшча нацыянальны прыём, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускіх улад, навукі, культуры, СМІ, бізнесу і незалежных колаў, дыпламаты і шматлікая польская дыяспара ў Беларусі. У святкаванні ўдзельнічалі таксама дэлегацыі Падляшскага і Люблінскага ваяводстваў, якія прэзентавалі рэгіянальныя традыцыі, у тым ліку стравы польскай кухні.