Час добрых спраў і цудаў: калядны дабрачынны кірмаш

Напярэдадні навагодніх святаў у Мінску прайшоў штогадовы калядны дабрачынны кірмаш, арганізатарам якога выступіў "Клуб добрых сэрцаў" - Мінскі міжнародны клуб жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў. На рахунку клуба - шматлікія гуманітраныя і дабрачынныя праграмы па аказанні дапамогі шматдзетным сем'ям, цяжкахворым дзецям і людзям з абмежаванымі магчымасцямі.

Святочнае мерапрыемства ўрачыста адкрылі прэзідэнт клуба Ірэн Акапян, жонка Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Арменіі ў Рэспубліцы Беларусь, і Вера Палякова-Макей, актрыса, жонка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

IMG 5765

За асабісты ўклад у развіццё дабрачыннасці і актыўную гуманітарную дзейнасць жонкі паслоў, дыпламатаў былі адзначаны дыпломамі і падзячнымі лістамі.

IMG 5829

Больш за дваццаць краін маштабна прадставілі выставы-вернісажы з сувенірнай і кніжнай прадукцыяй, упрыгожываннямі, вырабамі ручной работы, разнастайнымі нацыянальнымі гастранамічнымі вынаходствамі.

Рождественская благотворительная ярмаркаРождественская благотворительная ярмарка

Для гасцей свята была арганізавана калядная канцэртная праграма і розыгрыш латарэі з уручэннем падарункаў.

Рождественская благотворительная ярмаркаРождественская благотворительная ярмарка

Усе сродкі, атрыманыя ад кірмашу, накіруюць на дабрачынныя праекты.

Галерэя фота