Аўстрыйскі фестываль анімацыйнага кіно ў Мінску

Пасольства Аўстрыйскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь з нагоды Міжнароднага жаночага дня з 6 па 8 сакавіка ў кінатэатры "Піянер" прадставіла ўпершыню ў Мінску - Фестываль аўстрыйскага анімацыйнага кіно "Знаходлівыя жанчыны/Фестываль няпростых рэалій".

Дадзены міжнародны фестываль з'яўляецца адзіным фестывалем у свеце, які факусуе выключна на працах жанчын у анімацыйным кіно. Урачыстае адкрыццё Фестывалю правяла Надзвычайны і Паўнамоцны Аўстрыйскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Алаізія Вёргеттэр. На адкрыцці прысутнічалі дзеячы культуры і мастацтва, прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікі Дыпсэрвіса, прадстаўнікі беларускай кінематаграфіі.

Пасля паказу анімацыйных кароткаметражных фільмаў прайшло іх абмеркаванне з аўстрыйскім рэжысёрам Рэбекай Акуна.

фото с Фестваля