Сардэчна запрашаем у Dipservice Hall Suite

Дзяржаўная ўстанова “Галоўнае ўпраўленне па абслугоўваннi дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый" Дыпсэрвіс” з радасцю паведамляе Вам аб адкрыцці
з 1 ліпеня 2020 года на базе Dipservice Hall двух гасцінічных нумароў падвышанага ўзроўню камфортнасці. Будынак размешчаны ў самым цэнтры Менска
на агароджанай, паркавай тэрыторыі, якая ахоўваецца, насупраць Цэнтральнага Дзіцячага парку ім. М. Горкага, у 5 хвілінах хады ад плошчы Перамогі.

Двухпакаёвыя нумары плошчай ад 50 да 70 квадратных метраў выкананы ў індывідуальным дызайне, а таксама аснашчаны ўсім неабходным для камфортнага
і прыемнага пражывання. Вы можаце бясплатна скарыстацца Wi-Fi, кухоннай зонай з усімі неабходнымі прыладамі, у тым ліку, сучаснай кававарачнай машынай. Нашы госці могуць паснедаць проста ў нумары, ажыццявіўшы папярэдні заказ і дадаткова аплаціўшы сняданак.

У нумарах нашых гасцей чакаюць вялікі двухспальны ложак, сучасны тэлевізар, кандыцыянер. Санвузел абсталяваны душавой кабінай, ручнікамі, фенам, а таксама неабходнай сантэхнікай.

Супрацоўнікі Dipservice Hall з задавальненнем дапамогуць гасцям вырашыць дадатковыя пытанні, такія як арганізацыя трансферу, экскурсіі, браніраванне білетаў
на мерапрыемствы і многае іншае.

Каб забраніраваць нумары Dipservice Hall Suite, Вы можаце патэлефанаваць нам па тэлефоне + 37533-333-84-03 або скарыстацца спецыяльнай формай на сайтах dipservice.by, dipservicehall.by і booking.com.

Жадаем прыемнага адпачынку ў Dipservice Hall Suite!!!

DHSDHS
DHSDHS
DHSDHS
DHSDHS
DHSDHS