Дзяржаўная ўстанова "Галоўнае ўпраўленне па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый

"Дыпсэрвіс"

ДУП "Інпрадсэрвіс"

Партнёры

ДУП "Інпрадсэрвіс"

ГУП

Санкт-Пецярбургскае дзяржаўнае ўнітарнае прадпрыемства па абслугоўванні замежных прадстаўніцтваў "Інпрадсэрвіс" размешчана ў самым сэрцы Санкт-Пецярбурга – найбуйнейшага гістарычнага і культурнага цэнтра Расіі.

Прадпрыемства знаходзіцца ў падпарадкаванні Камітэта па знешніх сувязях Урада Санкт-Пецярбурга і аказвае паслугі па комплексным забяспечанні консульскага корпуса і замежных прадстаўніцтваў.

Прадпрыемства знаходзіцца ў падпарадкаванні Камітэта па знешніх сувязях Урада Санкт-Пецярбурга і аказвае паслугі па комплексным забяспечанні консульскага корпуса і замежных прадстаўніцтваў:

  • аказвае кансультацыйныя (кадравыя, бухгалтарскія, юрыдычныя) паслугі. Шматгадовая практыка, вялікі вопыт і кваліфікаваныя спецыялісты дапамогуць у вырашэнні ўзнікаючых пытанняў.
  • прапануе размяшчэнне ў Комплексе апартаментаў "Інпрадсэрвіс". Для гасцей горада прадпрыемства прапануе камфартабельныя апартаменты, размешчаныя ў 30 хвілінах язды ад аэрапорта "Пулкава".
  • прадастаўляе ў арэнду будынкі, офісы, кватэры ў Цэнтральным і іншых раёнах Пецярбурга;
  • ажыццяўляе рэгістрацыю транспартных сродкаў і транспартныя паслугі;
  • займаецца арганізацыяй загараднага адпачынку. У падпарадкаванні прадпрыемства знаходзяцца сучасныя загарадныя катэджы ў прыгарадзе Пецярбурга, а таксама База адпачынку дыпламатаў "Баравое", размешчаная ў сасновым бары на беразе маляўнічага возера;
  • оажыццяўляе рамонтна-будаўнічыя работы: тэхнічнае абслугоўванне і эксплуатацыю будынкаў, будаўніча-мантажныя і фасадныя работы, капітальны і бягучы рамонты, рэстаўрацыя аб'ектаў культурнай спадчыны.

На прадпрыемстве ўкаранілася і функцыянуе сістэма менеджменту якасці ў адпаведнасці з міжнародным стандартам ISO-9001.

ДУП "Інпрадсэрвіс" - арганізацыя з амаль векавой гісторыяй. Першыя звесткі пра сістэму па абслугоўванні замежных прадстаўніцтваў адносяцца да 1921 года, калі было створана "Бюро па абслугоўванні іншаземцаў пры народным камісарыяце па замежных справах".

ДУП "Інпрадсэрвіс" сёння - гэта адзіная, выразна адладжаная сэрвісная сістэма, якая захоўвае лепшыя традыцыі вопыту працы з замежнай супольнасцю.

ДУП "Інпрадсэрвіс" – гэта адказнасць, надзейнасць і якасць.

Запрашаем Вас да супрацоўніцтва і жадаем паспяховай, плённай працы і цікавага адпачынку падчас знаходжання ў Санкт-Пецярбургу!

Фірмовы буклет ДУП "Інпрадсэрвіс"

Кантакты:
191187, г. Санкт-Пецярбург, Набярэжная Кутузава, д.34,
Тэл.: +7 (812) 272-15-00. Факс: + 7 (812) 275-85-72.
E-mail: info@inpredservice.ru Сайт: www.inpredservice.ru
220029, Рэспубліка Беларусь
г. Мінск, вул. Куйбышава, 16
Тэл.: +375 17 210 12 31
Е-mail: mail@dipservice.by

Вышэйстаячая арганізацыя:
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
220016, г. Мінск, вул. К.Маркса, 38
Е-mail: info@pmrb.gov.by

Дзяржаўная ўстанова "Галоўнае ўпраўленне па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый "Дыпсэрвіс" зарэгістравана Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам. УНП 100302524.

Правілы заказу паслугі пражывання

payment icons finish

© 2018 Распрацавана аддзелам тэлекамунікацый і інфармацыйнага забяспечання дзяржаўнай установы «Галоўнае ўпраўленне па абслугоўваннi дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс». Усе правы абаронены. Выкарыстанне графічных, фота і відэаматэрыялаў магчыма толькі пасля ўзгаднення з Дыпсэрвісам.