Дзяржаўная ўстанова "Галоўнае ўпраўленне па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый

"Дыпсэрвіс"

У здаровым целе - здаровы дух!

Паважаныя сябры, дзяржаўная ўстанова "Галоўнае ўпраўленне па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса "Дыпсэрвіс" запрашае наведаць лазневыя комплексы ў Сцяпянцы і Крылава.

У гэтыя восеньскія халодныя дні руская лазня на дровах -надзейная прафілактычная абарона ад вірусных захворванняў і лепшы спосаб зэканоміць на леках, візітах да лекараў. Мы прапануем вам магчымасць рэлаксу, аднаўлення душэўнага і фізічнага здароўя, паўнавартаснага адпачынку удалечыні ад гарадской мітусні.

Да вашых паслуг руская лазня на дровах у комплексе "Сцяпянка", размешчаным у лесапаркавай зоне Партызанскага раёна г. Мінска:
- вялікая парыльня і бочка для абліванні;
- дубовыя і бярозавыя венікі, лазневыя аксэсуары, мыла, шампуні;
- басейн з вадзяной гарматай і падсветкай;
- спецыяльны пакой для масажу;
- утульны пакой адпачынку з камінам, сучаснай побытавай тэхнікай, посудам, ТV, інтэрнэтам.

На тэрыторыі комплексу маюцца камфартабельныя дачы для пражывання, адкрытыя і закрытыя альтанкі, рускі більярд, тэнісны корт, аўтастаянка. Тэрыторыя комплексу ахоўваецца.

Для ўдакладнення інфармацыі і бранiравання: +375 (17) 300-42-46, +375(33) 333-84-05.

СтепянкаСтепянка
СтепянкаСтепянка

Комплекс «Крылава» знаходзіцца ў 30 км ад г. Мінска ў экалагічна чыстай зоне ў атачэнні лесу на беразе возера. На тэрыторыі знаходзяцца гасцінічныя нумары, зашклёная альтанка, тэнісны корт. Для актыўнага адпачынку прапанаваны рускі більярд, пракат лодак і ровараў. Тэрыторыя комплексу ахоўваецца.

Да вашых паслуг руская лазня на дровах:
- вялікая парыльня на 8 чалавек і басейн;
- дубовыя і бярозавыя венікі, лазневыя аксэсуары, мыла, шампуні;
- спецыяльны пакой для масажу;
- утульны пакой адпачынку з усёй патрэбнай побытавай тэхнікай, посудам, TV, інтэрнэтам.

Для ўдакладнення інфармацыі і бранiравання: +375 (17) 512-86-86.

КрыловоСтепянка
КрыловоСтепянка
220029, Рэспубліка Беларусь
г. Мінск, вул. Куйбышава, 16
Тэл.: +375 17 210 12 31
Е-mail: mail@dipservice.by

Вышэйстаячая арганізацыя:
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
220016, г. Мінск, вул. К.Маркса, 38
Е-mail: info@pmrb.gov.by

Дзяржаўная ўстанова "Галоўнае ўпраўленне па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый "Дыпсэрвіс" зарэгістравана Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам. УНП 100302524.
Ліцэнзіі:
1. Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) № 02190 / 1-47977, выдадзены Міністэрствам транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь;
2. Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) № 33133 / 3860-1, выдадзены Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь;
3. Спецыяльны дазвол (ліцэнзія) № 33130 / 3844, выдадзены Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь

Правілы заказу паслугі пражывання

payment icons finish

© 2018 Распрацавана аддзелам тэлекамунікацый і інфармацыйнага забяспечання дзяржаўнай установы «Галоўнае ўпраўленне па абслугоўваннi дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс». Усе правы абаронены. Выкарыстанне графічных, фота і відэаматэрыялаў магчыма толькі пасля ўзгаднення з Дыпсэрвісам.