Дзяржаўная ўстанова "Галоўнае ўпраўленне па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый

"Дыпсэрвіс"

Пра Дыпсэрвіс

Дзяржаўная ўстанова «Галоўнае ўпраўленне па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс» была створана ў красавіку 1995 года Указам Прэзідэнта Рэспубікі Беларусь у структуры Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
 
На працягу больш за дваццаць гадоў Дыпсэрвіс стварае спрыяльныя ўмовы для знаходжання дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў, прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый і замежных кампаній у Рэспубліцы Беларусь.

У распараджэнні Дыпсэрвіса знаходзяцца комплексы, дзе ёсць памяшканні для пражывання, размяшчэння офісаў, а таксама камфартабельныя гасцінічныя нумары, месцы для актыўнага адпачынку, саўны, тэнісныя корты, більярд і многае іншае.

Дыпсэрвіс з вамі ўжо больш за 20 гадоў!!!

Запрашаем выкарыстаць нашы паслугі і выказваем упэўненасць у тым, што Дыпсэрвіс стане для Вас надзейным партнёрам, Ваша дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь будзе эфектыўнай, а размяшчэнне – камфортным. Жадаем Вам паспяховай дзейнасці, карыснага і прыемнага знаходжання ў нашай краіне.

Накірункі дзейнасці

Дзяржаўная ўстанова «Галоўнае ўпраўленне па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс» іграе немалаважную ролю ў справе ўзмацнення міжнародных зносін Рэспублікі Беларусь з іншымі дзяржавамі.

У сваёй рабоце Дыпсэрвіс цесна ўзаемадзейнічае з падраздзяленнямі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Мінскім гарвыканкамам, а таксама з іншымі органамі кіравання рэспубліканскага і рэгіянальнага ўзроўняў, арганізацыямі і прадпрыемствамі розных формаў уласнасці.

Дыпсэрвіс аказвае дыпламатычным прадстаўніцтвам, консульскім установам, прадстаўніцтвам міжнародных арганізацый і замежным кампаніям розныя віды паслуг па размяшчэнні і пражыванні, пашырэнні ўяўленняў пра краіну знаходжання, а таксама па азнаямленні з багатымі традыцыямі беларускага народа, яго гісторыяй, цікавай і самабытнай культурай.

Дыпсэрвіс прапаноўвае памяшканні для правядзення розных відаў мерапрыемстваў – дыпламатычных прыёмаў, дзелавых сустрэч і перагавораў, карпаратыўных і асабістых святаў і ўрачыстасцяў, а таксама камфартабельныя гасцінічныя нумары для пражывання.

Спецыялісты Дыпсэрвіса кваліфікавана дапамогуць парадай і справай таксама пры арганізацыі транспартнага абслугоўвання, пасадзейнічаюць пры арганізацыі адпачынку, культурных мерапрыемстваў, запросяць прыняць удзел у цікавых пазнавальных паездках па краіне.

Супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў, члены іх сям’і і госці маюць магчымасць прыняць удзел у сустрэчах з творчай інтэлігенцыяй, дзеячамі культуры і мастацтваў, майстрамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці, якія адбываюцца ў майстэрнях, на выставах і прэзентацыях.

220029, Рэспубліка Беларусь
г. Мінск, вул. Куйбышава, 16
Тэл.: +375 17 210 12 31
Е-mail: mail@dipservice.by

Вышэйстаячая арганізацыя:
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
220016, г. Мінск, вул. К.Маркса, 38
Е-mail: info@pmrb.gov.by

Дзяржаўная ўстанова "Галоўнае ўпраўленне па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый "Дыпсэрвіс" зарэгістравана Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам. УНП 100302524.

Правілы заказу паслугі пражывання

payment icons finish

© 2018 Распрацавана аддзелам тэлекамунікацый і інфармацыйнага забяспечання дзяржаўнай установы «Галоўнае ўпраўленне па абслугоўваннi дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс». Усе правы абаронены.