Накірункі дзейнасці

Дзяржаўная ўстанова «Галоўнае ўпраўленне па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс» іграе немалаважную ролю ў справе ўзмацнення міжнародных зносін Рэспублікі Беларусь з іншымі дзяржавамі.

У сваёй рабоце Дыпсэрвіс цесна ўзаемадзейнічае з падраздзяленнямі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Мінскім гарвыканкамам, а таксама з іншымі органамі кіравання рэспубліканскага і рэгіянальнага ўзроўняў, арганізацыямі і прадпрыемствамі розных формаў уласнасці.

Дыпсэрвіс аказвае дыпламатычным прадстаўніцтвам, консульскім установам, прадстаўніцтвам міжнародных арганізацый і замежным кампаніям розныя віды паслуг па размяшчэнні і пражыванні, пашырэнні ўяўленняў пра краіну знаходжання, а таксама па азнаямленні з багатымі традыцыямі беларускага народа, яго гісторыяй, цікавай і самабытнай культурай.

Дыпсэрвіс прапаноўвае памяшканні для правядзення розных відаў мерапрыемстваў – дыпламатычных прыёмаў, дзелавых сустрэч і перагавораў, карпаратыўных і асабістых святаў і ўрачыстасцяў, а таксама камфартабельныя гасцінічныя нумары для пражывання.

Спецыялісты Дыпсэрвіса кваліфікавана дапамогуць парадай і справай таксама пры арганізацыі транспартнага абслугоўвання, пасадзейнічаюць пры арганізацыі адпачынку, культурных мерапрыемстваў, запросяць прыняць удзел у цікавых пазнавальных паездках па краіне.

Супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў, члены іх сям’і і госці маюць магчымасць прыняць удзел у сустрэчах з творчай інтэлігенцыяй, дзеячамі культуры і мастацтваў, майстрамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці, якія адбываюцца ў майстэрнях, на выставах і прэзентацыях.