Дзяржаўная ўстанова "Галоўнае ўпраўленне па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый

"Дыпсэрвіс"

У Беларусі як дома 2.0

5 ліпеня Dipservice Hall зноў ператварыўся ў пляцоўку яднання краін і кантынентаў. У гэтым годзе фестываль «» сабраў пад адным дахам больш 40 дыпламатычных прадстаўніцтваў і міжнародных арганізацый, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь. Гасцей фестывалю сустракаў Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей з сям'ёй.

 

У прывітальным слове начальніка Дыпсэрвіса прагучалі словы падзякі ў адрас прысутных дыпламатычных прадстаўніцтваў, міжнародных арганізацый і партнёраў. Аляксандр Асмалоўскі адзначыў, што з кожным годам колькасць удзельнікаў фестывалю расце і само мерапрыемства становіцца добрай традыцыяй. Дыпсэрвіс, у сваю чаргу, робіць усё для таго, каб госці адчувалі сябе ў Беларусі, як дома.

Варта адзначыць, што ў гэтым годзе ключавой ідэяй мерапрыемства стала знаёмства з нацыянальным каларытам, традыцыямі і кухняй больш за 20 краін свету. Госці шчодра дзяліліся пачастункамі - еўрапейскія і афрыканскія, арабскія і славянскія, азіяцкія і амерыканскія стравы і напоі прапаноўваліся да дэгустацыі.

   

 

Беларускі бок частаваў традыцыйнымі дранікамі, ведзьмакамі, саленнямі, а на дэсерт - навінка гэтага года - Васільковае марозіва ад партнёра фестывалю СААТ«Інгман марозіва".

Дадалі каларыту і нацыянальныя касцюмы - многія з высокіх гасцей з задавальненнем прадэманстравалі на фестывалі традыцыйныя ўборы сваіх краін. Беларусы, па ўжо выпрацаванай традыцыі,  былі апрануты ў вышыванкі.

 

Канцэртная праграма ўключала творчыя нумары беларускіх калектываў - беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі «Свята», народных калектываў «Карагод», «Калыханка», «Срэбраная трэль» і дазволіла пазнаёміцца з каларытнымі танцамі і песнямі народаў Індыі, Турцыі, Расіі, Туркменістана, Украіны, Карэі, Казахстана і Арменіі.

 

Шэраг унікальных майстар-класаў - ад пляцення купальскага вянка да японскага жывапісу - працаваў для гасцей, а для маленькіх удзельнікаў фестывалю была арганізавана ўтульная гульнявая пляцоўка з цацкамі фабрыкі "Палессе".

 

Партнёры фестывалю - флагманы беларускай вытворчасці: "Geely", "Слодыч", "Аліварыя", "Камунарка", "Мінск Крышталь", "Мінскі завод пеністых він", "Белмастацкераміка".

220029, Рэспубліка Беларусь
г. Мінск, вул. Куйбышава, 16
Тэл.: +375 17 210 12 31
Е-mail: mail@dipservice.by

Вышэйстаячая арганізацыя:
Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
220016, г. Мінск, вул. К.Маркса, 38
Е-mail: info@pmrb.gov.by

Дзяржаўная ўстанова "Галоўнае ўпраўленне па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый "Дыпсэрвіс" зарэгістравана Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам. УНП 100302524.

Правілы заказу паслугі пражывання

payment icons finish

© 2018 Распрацавана аддзелам тэлекамунікацый і інфармацыйнага забяспечання дзяржаўнай установы «Галоўнае ўпраўленне па абслугоўваннi дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс». Усе правы абаронены. Выкарыстанне графічных, фота і відэаматэрыялаў магчыма толькі пасля ўзгаднення з Дыпсэрвісам.