Дзень яўрэйскай культуры ў Мінску

Фестываль яўрэйскай культуры ў гарадской ратушы традыцыйна аб'яднаў прадстаўнікоў яўрэйскіх арганізацый з усёй Беларусі. Сімвалічна і тое, што свята праходзіла перад Новым годам па юдэйскім календары.

День еврейской культуры в Минске

Праграма мерапрыемства была прадстаўлена на любы густ: ад духоўнай да традыцыйнай. Гучала скрыпка і рытуальны рог - шофар. Валанцёры знаёмілі гасцей свята з народнымі яўрэйскімі танцамі, тлумачылі, што такое Йом-Кіппур і з якой мэтай носяць кіпу, вучылі, як правільна танцаваць «07:40» і гатаваць фаршмак. Майстры баявых мастацтваў дэманстравалі прыёмы ізраільскага баявога мастацтва - Краў мага. Для гасцей фестывалю правялі кулінарны майстар-клас з дэгустацыяй нацыянальных страў.


День еврейской культуры в Минске

День еврейской культуры в МинскеДень еврейской культуры в Минске

На адкрытай сцэне выступілі творчыя калектывы яўрэйскіх дыяспар, дзіцячыя вакальныя і танцавальныя групы з Бабруйска, Магілёва, Ліды, Віцебска. Хэдлайнер фестывалю - папулярны гурт з Масквы «Mostov band».

День еврейской культуры в МинскеДень еврейской культуры в Минске
День еврейской культуры в МинскеДень еврейской культуры в Минске

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Мінгарвыканкам, Пасольства Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь ў асобе Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Алон Шогама і Ізраільскі культурны цэнтр у Мінску «Натыў».