2 кастрычніка 2019 г. адбыўся ўрачысты прыём з нагоды нацыянальнага свята Рэспублікі Карэя - Дня заснавання дзяржавы. З прывітальным словам да гасцей звярнуўся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь сп Тхэ Чжун Ёль. З дзяржаўным святам павіншаваў прысутных Намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Дапкюнас Андрэй Вадзімавіч.
На прыёме прысутнічалі кіраўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і карэйскай дыяспары.
Гасцям мерапрыемства былі прадстаўлены новыя мадэлі аўтамабіляў маркі KIA, флагманскія ўзоры тэхнікі LG і стравы нацыянальнай карэйскай кухні.