Святкаванне Нацыянальнага дня Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў

У сталіцы 2 снежня 2019 г. з нагоды нацыянальнага свята Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў - 48-й гадавіны Нацыянальнага дня ААЭ адбыўся ўрачысты прыём, арганізаваны Пасольствам Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў у Рэспубліцы Беларусь. Высокіх гасцей віталі часовы Павераны ў справах ААЭ ў Беларусі сп Мухамед Альшэххі і намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Вадзімавіч Дапкюнас.

IMG 0443

IMG 0621

IMG 0699

IMG 0457

Рэспубліку Беларусь і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты звязвае шматгадовае супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай і гуманітарных сферах. У наступным годзе ў Эміратах пройдзе Сусветная выстава "Экспа - 2020", у рабоце якой прыме ўдзел і Беларусь.