ДЫПСЭРВIС
    ДЗЯРЖАЎНАЯ ЎСТАНОВА

У здаровым целе - здаровы дух!

Паважаныя сябры, дзяржаўная ўстанова "Галоўнае ўпраўленне па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса "Дыпсэрвіс" запрашае наведаць лазневыя комплексы ў Сцяпянцы і Крылава.

У гэтыя восеньскія халодныя дні руская лазня на дровах -надзейная прафілактычная абарона ад вірусных захворванняў і лепшы спосаб зэканоміць на леках, візітах да лекараў. Мы прапануем вам магчымасць рэлаксу, аднаўлення душэўнага і фізічнага здароўя, паўнавартаснага адпачынку удалечыні ад гарадской мітусні.

Да вашых паслуг руская лазня на дровах у комплексе "Сцяпянка", размешчаным у лесапаркавай зоне Партызанскага раёна г. Мінска:
- вялікая парыльня і бочка для абліванні;
- дубовыя і бярозавыя венікі, лазневыя аксэсуары, мыла, шампуні;
- басейн з вадзяной гарматай і падсветкай;
- спецыяльны пакой для масажу;
- утульны пакой адпачынку з камінам, сучаснай побытавай тэхнікай, посудам, ТV, інтэрнэтам.

На тэрыторыі комплексу маюцца камфартабельныя дачы для пражывання, адкрытыя і закрытыя альтанкі, рускі більярд, тэнісны корт, аўтастаянка. Тэрыторыя комплексу ахоўваецца.

Для ўдакладнення інфармацыі і бранiравання: +375 (17) 300-42-46, +375(33) 333-84-05.

СтепянкаСтепянка
СтепянкаСтепянка

Комплекс «Крылава» знаходзіцца ў 30 км ад г. Мінска ў экалагічна чыстай зоне ў атачэнні лесу на беразе возера. На тэрыторыі знаходзяцца гасцінічныя нумары, зашклёная альтанка, тэнісны корт. Для актыўнага адпачынку прапанаваны рускі більярд, пракат лодак і ровараў. Тэрыторыя комплексу ахоўваецца.

Да вашых паслуг руская лазня на дровах:
- вялікая парыльня на 8 чалавек і басейн;
- дубовыя і бярозавыя венікі, лазневыя аксэсуары, мыла, шампуні;
- спецыяльны пакой для масажу;
- утульны пакой адпачынку з усёй патрэбнай побытавай тэхнікай, посудам, TV, інтэрнэтам.

Для ўдакладнення інфармацыі і бранiравання: +375 (17) 512-86-86.

КрыловоСтепянка
КрыловоСтепянка

© 2024  Дыпсэрвіс.  Выкарыстанне графічных, фота і відэаматэрыялаў магчыма толькі пасля ўзгаднення з Дыпсэрвісам.

  • Пра Дыпсэрвіс
  • Дыпламатам
  • Адміністрацыйныя працэдуры
  • Звароты
  • Кантакты