Сустрэча з нагоды нацыянальнага свята-Дня вызвалення Балгарыі

12A 2 сакавіка 2021 г. у «Доме дружбы» адбылася ўрачыстая сустрэча з нагоды нацыянальнага свята-Дня вызвалення Балгарыі.


Увесь Балгарскі народ са святам віншаваў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол г-н Георгі Васільеў сумесна з Беларускім таварыствам дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі і грамадствам «Балгарыя-Беларусь».
З музычным віншаваннем выступілі салісты Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Вечар упрыгожыла чытанне вершаў на балгарскай і беларускай мовах.
Свята праходзіла ў атмасферы цяпла і ветлівасці, гасцям прыёму прапаноўваліся традыцыйныя балгарскія напоі.
Дзяржаўная ўстанова «Галоўнае ўпраўленне па абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс» віншуе г-н Амбасадара і супрацоўнікаў Пасольства з нацыянальным святам. Жадаем моцнага здароўя, міру і працвітання, дабрабыту і стабільнасці, новых дасягненняў і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.