Фотавыстава ў Кітайскім культурным цэнтры

 1

19 сакавіка 2021 г. у Кітайскім культурным цэнтры ў Мінску адкрылася фотавыстава «Імкненне да лепшага жыцця – дасягнення Кітая ў барацьбе з беднасцю».

4

У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел больш за 200 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, грамадскасці, дыпламатычных місій і міжнародных арганізацый, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь. Перад гасцямі выступілі
Першы намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў, а таксама Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяоюн.5

Спадар Сяоюн у сваёй прамове падкрэсліў, што Беларусь і Кітай з'яўляюцца стратэгічнымі партнёрамі, а таксама заявіў, што Кітай мае намер сумесна з нашай краінай змагацца з ліквідацыяй беднасці па ўсім свеце. Мікалай Снапкоў у сваю чаргу адзначыў, што кітайскі вопыт барацьбы з беднасцю мае каштоўнасць ва ўсім свеце2

У рамках выставы адбылася дэманстрацыя дакументальнага фільма
«Шлях барацьбы з беднасцю».63