Знаёмства з Бярэзінскім біясферным запаведнікам

У рамках пашырэння напрамкаў працы і падрыхтоўкі да новага праекту 16 чэрвеня супрацоўнікі Дыпсэрвіса наведалі Бярэзінскі біясферны запаведнік.

Бярэзінскі біясферны запаведнік знаходзіцца за 120 кіламетраў ад Мінска на мяжы Віцебскай і Мінскай абласцей і займае больш за 850 км2. Цэнтр запаведніка — у вёсцы Дамжэрыцы Лепельскага раёна.

Па класіфікацыі МСОП (Міжнароднага саюза аховы прыроды) запаведнік адпавядае катэгорыі 1а (строга ахоўны прыродны рэзерват (участак дзікай прыроды) і ўваходзіць у сусветную сетку біясферных запаведнікаў ЮНЕСКА.

20210616 10035020210616 125817

На тэрыторыі запаведніка наведвальнікам даступныя наступныя паслугі:

  • Музей прыроды і заапарк

  • Музей мёду

  • Цэнтр міфалогіі

  • Прагулкі па экалагічных сцежках

  • Экскурсіі ў дзікую прыроду

  • Водныя і веласіпедныя маршруты

  • Конныя прагулкі

  • Пражыванне ў эколага-турыстычных і гасцінічных комплексах