Мінскі міжнародны жаночы клуб жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў правёў розыгрыш дабрачыннай латарэі

3 студзеня 2022 года ў гатэлі «Double Tree by Hilton» Мінскі міжнародны жаночы клуб жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў правёў розыгрыш дабрачыннай латарэі.

Урачыста адкрыла мерапрыемства прэзідэнт клуба спадарыня Эльвіра Азджан-жонка пасла Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь.

Ганаровым госцем была спадарыня Вера Палякова-Макей жонка міністра замежных спраў Рэспубліцы Беларусь.

Усе выручаныя сродкі ад рэалізацыі латарэйных білетаў пойдуць на аказанне дапамогі грамадзянам Беларусі якія жывуць у нястачы.

Мінскі міжнародны жаночы Клуб жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў выказвае падзяку ўсім удзельнікам дабрачыннай латарэі.

На розыгрыш былі прадстаўлены лоты ад спадарыні Веры Паляковай, пасольстваў, ганаровых консульстваў і ад спадарынь членаў клуба.

wwc

wwc2