Сустрэча супрацоўнікаў Дыпсэрвісу са старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве Любецкай Святланай Анатольеўнай

26 студзеня 2022 г. у «Блакітнай зале» комплекса «Фрунзэ» адбылася сустрэча супрацоўнікаў Дыпсэрвісу са старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве Любецкай Святланай Анатольеўнай.

27022022 1

У рамках мерапрыемства абмяркоўвалася тэма змен і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. С.А.Любецкая пастатейна растлумачыла змены і дапаўненні, якія ўносяцца, спынілася на некаторых палажэннях, якія выклікалі найбольш ажыўленыя дыскусіі ў грамадстве і найбольшую колькасць прапаноў. Прысутныя актыўна ўключыліся ў абмеркаванне, задавалі пытанні і выказвалі сваё стаўленне да прапанаваных змен.

На мерапрыемстве прысутнічаў таксама Старшыня Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў В.М.Філімонаў.

За актыўнае садзейнічанне ў пытаннях абароны працоўных, сацыяльна-эканамічных і законных інтарэсаў членаў прафсаюза супрацоўнікам Дыпсэрвіса былі аб'яўлены падзякі і ўручаны ганаровыя граматы.

 

27022022 2

27022022 3

27022022 4