Дзень Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь

15 сакавіка Рэспубліка Беларусь адзначае адзін з самых значных дзяржаўных святаў – Дзень Канстытуцыі.

Фото Конституция

Сёння ўступаюць у сілу змены і дапаўненні ў Канстытуцыю, прынятыя грамадзянамі Рэспублікі Беларусь на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 г. і падпісаныя Кіраўніком дзяржавы
4 сакавіка.

У Асноўным законе знайшлі сваё адлюстраванне прынцыпы суверэнітэту, захавання гістарычнай памяці і патрыятызму, развіцця атамнай энергетыкі ў мірных мэтах, укаранення інавацый, аховы персанальных дадзеных і іншыя.

У сваiм вiншаваннi з нагоды Дня Канстытуцыі Кіраўнік дзяржавы адзначыў: «Перакананы, што, абапіраючыся на палажэнні Канстытуцыі, мы зробім нашу Беларусь яшчэ больш моцнай, прыгожай і шчаслівай краінай».

Віншуем суайчыннікаў і жадаем здароўя, дабрабыту, міру
і стабільнасці.