22 сакавіка 2023 года, у дзень 80-й гадавіны трагедыі ў Хатыні, супрацоўнікі Дыпсэрвісу ўшанавалі памяць усіх ахвяр хвілінай маўчання, а таксама наведалі масавае пахаванне вязняў канцлагера «Дразды», дзе ўсклалі кветкі. Канцлагер быў створаны акупантамі на тэрыторыі Беларусі ў пачатку ліпеня 1941 г.тады гэтая тэрыторыя не была часткай Менска, а размяшчалася каля вёскі «Дразды». Гэта быў адзін з першых лагераў смерці на тэрыторыі Беларусі. У ім утрымліваліся каля 100 тыс.ваеннапалонных і 40 тыс. грамадзянскіх асоб. больш за 10 тыс. вязняў былі расстраляныя і пахаваныя ў траншэі-канаве.