Аб дабрачынным вечары

27 мая 2023 года ў будынку « Прайм Хол» адбыўся дабрачынны вечар, арганізаваны Мінскім Міжнародным жаночым клубам жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў у Рэспубліцы Беларусь. Вечар праходзіў пад патранажам прэзідэнта клуба сп-ні Эльвіры Эскан, жонкі пасла Турцыі ў Беларусі.

У якасці запрошаных на дабрачынны вечар былі супрацоўнікі Дыпсэрвісу, якія прынялі ўдзел у прадугледжанай праграмай акцыі, аўкцыёне-розыгрышы і распродажы карцін на дабрачынныя мэты. Таксама была прадугледжана шырокая культурная праграма-адбылася дэманстрацыя карцін беларускіх сучасных мастакоў і прагучалі музычныя творы ўсходніх аўтараў.

 

3

2

1